This Day In History: 1860-07-21
21.07.1860 г. у маёнтку Ярылаўка Гродзенскай губ. нарадзіўся Антон Каменскі, ілюстратар і графік. Вучыўся ў Мастацкай акадэміі ў Пецярбурзе і ў Акадэміі Юльяна ў Парыжы, з 1894 г. жыў у Варшаве, супрацоўнічаў з „Tygodnikiem Ilustrowanym”, дзе змяшчаў свае працы, у час першай сусьветнай вайны быў у Парыжы, вярнуўся у 1919 г. у Варшаву. Памёр 12.09.1933 г. і пахаваны на Павонзках.