This Day In History: 1864-06-21

21.06.1864 г. у Бялевічах каля Слуцка нар. Аляксандр Сержпутоўскі, этнограф і фальклярыст. Закончыў Нясьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1884) і Археалягічны інстытут у Пецярбургу (1904). Настаўнічаў у Слуцкім і Мазырскім паветах (1884–1893), працаваў у этнаграфічным аддзеле Рускага музея (1906–1930). Збіраў беларускі фальклёр, выдаў „Казкі і апавяданьні беларусаў-палешукоў” (1911), „Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павета” (1926), „Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1930). Памёр 5.03.1930 г. у Ленінградзе.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis