This Day In History: 1898-05-21
21.05.1898 г. нар. ў Лэнчыцы Кастусь Кіслы (бацька паходзіў з-пад Слоніма), выдатны беларускі музык, кампазітар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў. З 1932 г. па 1944 г. жыў у Беластоку. Арганізатар і дырыжор школьнага хору пры саборы сьв. Мікалая. Таксама вёў беларускі хор у Беластоку да 1939 г. Арыштаваны саветамі ў 1939 годзе. У 1941 г. уцёк зь няволі. Да 1943 г. кіраваў папулярным Ансамблем Песьні й Танца ў Беластоку. З 1944 г. на эміграцыі. У 1953-1956 гг. (пасьля сьмерці Міколы Равенскага) кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Лювэне (Бельгія). З 1956 г. кіраўнік беларускіх сьвецкіх і царкоўных хораў у Кліўлендзе (ЗША). Кампанаваў царкоўную музыку, аўтар музычнага зборніка „Вялікдзень”. Памёр 8.01.1980 г. у Беластоку, Пахaваны на праваслаўных могілках у Беластоку-Выгодзе.