This Day In History: 1840-03-21
21.03.1840 г. у фальварку Сьвіраны, Віленскага павету нарадзіўся Францішак Багушэвіч, беларускі паэт, празаік, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў беларускага адраджэньня, аўтар двух паэтычных зборнікаў „Дудка беларуская” і „Смык беларускі”, кніжкі-апавяданьня „Тралялёначка”. Памёр 28.04.1900 г. у Кушлянах на Ашмяншчыне. Пахаваны ў Жупранах.