This Day In History: 1910-12-20
20.12.1910 г. у Сьпягліцы Вілейскага пав. нар. Вітаўт Тумаш – грамадзкі дзеяч, лекар, выдатны скарынавед. вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі. Пасьля на мэдычным факультэце Віленскага Унівэрсытэту. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці. У 1940-1941 гадах быў старшынёй Лодзінскага аддзелу Беларускага Камітэту Самапомачы, членам Нацыянальнага Цэнтра створанага ў Бэрліне 19.04.1941 г. Зь ліпеня па лістапад 1941 г. бурмістр Менску. Рэдактар „Раніцы”. Пасьля вайны жыў у ЗША. Быў вельмі актыўным на грамадзкай і навуковай ніве, між іншым шматгадовым старшынёй Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Памёр 27.04.1998 г. у Нью-Ёрку, пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.