This Day In History: 1860-12-20
20.12.1860 г. у Лашы на Гарадзеншчыне нар. Яўхім Карскі, беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, аўтар абшырнай трохтомнай працы „Беларусы”, больш як 700 артыкулаў. У 1893-1915 гг. працаваў выкладчыкам на Варшаўскім унівэрсытэце (у 1905 – 1910 гг. быў яго рэктарам). Удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, дэлегат ды ганаровы старшыня Усебеларускага Зьезду ў канцы 1917 г. Памёр у Ленінградзе (Пецярбурзе) 29.04.1931 г., пахаваны там на Смаленскіх могілках.