This Day In History: 1840-12-20
20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава на Гарадзеншчыне нар. Казімір Альхімовіч, мастак. Удзельнічаў у студзеньскім паўстаньні 1863 г., за што быў сасланы на Урал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і ў Варшаве. Яго карціны характэрныя гістарычнай і міфалагічнай тэматыкай. Памёр 31.12.1916 г. у Варшаве, пахаваны на Старых Павонзках.