This Day In History: 1953-11-20

20.11.1953 г. у Саках Бельскага пав. нар . Міхась Шаховіч, беларускі пісьменьнік Беласточчыны. Закончыў беларускую філялёгію на Варшаўскім унівэрсытэце (1977). З 1975 г. працаваў журналістам „Нівы”, з 1985 г. адказным сакратаром месячніка „Kontrasty”. Дэбютаваў у 1974 г. у „Ніве”. Выдаў зборнікі паэзіі „Прамінанне” (1978), „Святая ноч” (1979), „Напевы” (1987), апавяданні „Вада ў рэшаце” (1984). Памёр 05.06.2000 г. у Беластоку.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis