This Day In History: 1943-09-20
20.09.1943 г. у в. Нівы Бярозаўскага р-на нар. Ніна Мацяш, беларуская паэтка і перакладчыца. У 1960 г. закончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы ў Інстытут замежных моў у Менску (закончыла ў 1966 г.). Выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы (1973 – 1977). Жыла ў Белаазёрску. Першы верш апублікавала ў 1962 г. Аўтарка зборнікаў вершаў „Агонь” (1970), „Удзячнасць” (1973), „Ралля суровая” (1976), „Прыручэнне вясны” (1979), „Поўны келіх” (1982), „Жнівень” (1985), „Паварот на лета” (1986), „Шчаслівай долю назаві” (1990), казак „Два браты і сякера” (1975), „Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя” (1982), п’ес для тэатра лялек „Прыгоды трох парасят” (1976), „Крок у бессмяротнасць” (1977), перакладаў з французскай, польскай, нямецкай моў, м. інш.: Ж. Сімянона „Першая справа Мегрэ” (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы „Планета людзей” (1984) і „Маленькі прынц” (1989), навел Г. дэ Мапасана (1989). Памерла 19.12.2008 г. у Белаазёрску.