This Day In History: 1903-09-20
20.09.1903 г. у Баку нар. Натальля Арсеньнева (па мужу Кушаль), паэтка, культурная дзеячка. Выпускніца Віленскай Беларускай Гімназіі. У 1940 г. НКВД арыштавала яе і саслала ў Казахстан. Дзякуючы захадам, між іншым Янкі Купалы, вярнулася на радзіму. Падчас нямецкай акупацыі брала ўдзел у арганізаваньні беларускага нацыянальнага жыцьця. Пасьля вайны актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асьветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай Гімназіі імя Янкі Купалы. З 1950 г. у ЗША. Памерла 25.07.1997 г. У 1979 г. у Нью Ёрку Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва апублікаваў ейную паэтычную спадчыну (да 1970 г.) у абшырным зборніку „Між берагамі”.