This Day In History: 1810-09-20
20.09.1810 г. у Вайской каля Камянца нар. Пляцыд Янкоўскі, пісьменнік. У 1818 – 1824 гг. вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Брэсцкай базыльянскай школе, у 1830 г. закончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Выкладаў у Жыровіцкай Духоўнай сэмінарыі, быў вуніяцкім, а пасьля скаcаваньня вуніі – праваслаўным сьвятаром. З 1858 г. жыў у Жыровічах, дзе і памёр 11.03.1872 г. Пісаў на польскай і рускай мовах, на польскую мову перакладаў м. інш. творы У. Шэкспіра.