This Day In History: 1938-08-20
20.08.1938 г. у Сьвярдлоўску (зараз Екацерынбург) расстраляны Уладзімір Пракулевіч, беларускі палітычны дзеяч (нар. 2.12.1887 г. у Красналуках каля Чашнікаў). Закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1912), з 1914 г. працаваў у Мінскім акруговым судзе. Быў адным з кіраўнікоў Слуцкага Паўстаньня 1920 г. З 1923 г. сакратар ураду БНР у Празе. У 1926 г. пераехаў у БССР, дзе працаваў на дзяржаўнай пасадзе. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на 5 гадоў у Сьвярдлоўск. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Месца пахаваньня расстраляных у Екацерынбургу знаходзіцца на 12 кіламетры Маскоўскага тракту (аўтадарога Екацерынбург – Масква) – зараз там мемарыяльны комплекс.