This Day In History: 1919-08-20
20.08.1919 г. у Закапаным памёр Іван Луцкевіч (нар. 9.06.1881 г. у Шаўлях), беларускі археоляг, публіцыст, удзельнік беларускага руху перад І сусьветнай вайной. Яго калекцыя стала пачаткам Беларускага музэя ў Вільні. У 1991 г. яго магіла была сімвалічна перанесена на могілкі Роса ў Вільні.