This Day In History: 2005-06-20
20.06.2005 г. у Варшаве памерла Аляксандра Бэргман (нар. 1.05.1906 г. у Гародні), гісторык і публіцыст, якая дасьледвала беларускі нацыянальны рух, а перадусім жыцьцё і дзейнасьць Браніслава Тарашкевіча і іншых «грамадоўцаў», аўтар кніг „Rzecz o Bronisławie Taraszkiewiczu” (Warszawa 1977), „Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej” (Warszawa 1984). Пахаваная на Яўрэйскіх могілках у Варшаве.