This Day In History: 1013-06-20
20.06.1013 г. у Зарэччы на Браслаўшчыне нар. Фэлікс Журня, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў гімназію у Друі, з 1932 г. – у ордэне айцоў мар’янаў. Высьвячаны на сьвятара ў 1943 г. Да 1966 г. жыў у Польшчы, прымаў удзел у дзейнасьці БГКТ у Варшаве. У 1966 г. пераехаў у Вялікабрытанію, дзе супрацоўнічаў з беларускім рэлігійным часопісам “Божым шляхам” і быў дзейным сябрам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Памёр 11.12.1982 г. у Лондане.