This Day In History: 1890-02-20
20.02.1890 г. у Гальшанах Ашмянскага пав. нар. кс. Язэп Гэрмановіч (літ. псэўданім Вінцук Адважны), беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік. Пасьля заканчэньня Віленскай духоўнай сэмінарыі ў 1913 г. служыў вікарым у Далістове на Беласточчыне, пазьней у іншых парафіях на Беласточчыне: у Беластоку, Крынках, Мсьцібаве, Вялікай Лапеніцы. У 1924 г. уступіў у ордэн мар’янаў, служыў пробашчам у Друі, выкладаў там закон божы і лацінскую мову ў друйскай гімназіі. У 1932-1936 г.г., 1938-1948 г.г. займаўся місіянерскай дзейнасьцю ў Харбіне, дзе быў арыштаваны і перададзены савецкім органам бяспекі. Да 1955 г. знаходзіўся ў лагерах Сібіры. Пасьля вызваленьня прыехаў у Польшчу, адкуль у 1959 г. з’ехаў у Італію, пазьней – у Вялікабрытанію, дзе рэдагаваў часопіс „Божым шляхам” і напісаў успаміны „Кітай-Сібір-Масква”. Памёр 26.12.1978 г. у Лондане. Пахаваны на могілках сьв. Панкрата.