This Day In History: 1892-01-20
20.01.1892 г. у засьценку Мацюлішкі на Віленшчыне нар. Браніслаў Тарашкевіч (расстраляны саветамі 29.11.1938 г.), мовазнавец, палітычны і грамадзкі дзеяч, публіцыст, перакладчык. Выпускнік Пецярбургскага Унівэрсытэту. Дырэктар Віленскай Беларускай Гімназіі (1921-1922), пасол польскага Сойму (1922-1927), заснавальнік Таварыства Беларускай Школы, Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У 1933 г. у рамках абмену палітычнымі вязьнямі, паехаў у Савецкі Саюз.