This Day In History: 1891-01-20

20.01.1891 г. у вёсцы Дуляўцы Ваўкавыска пав. нарадзіўся Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст. Скончыў электратэхнічную школу ў Пецярбурзе. У 1917 г. далучыўся да беларускага руху. У 1922 г. стаў дэпутатам польскага Сойма. Быў выбіраны паслом яшчэ ў выбарах у 1928 г. і 1930 г. Адзін з кіраўнікоў Беларускага Сялянскага Саюза, выдавец „Сялянскай нівы”. Пасьля Другой сусьветнай вайны арыштаваны саветамі. У 1956 г. вызвалены з лягеру. Жыў у Павільні. Памёр 29.06.1958 г., пахаваны на павільнюскіх могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis