This Day In History: 1943-08-19

19.08.1943 г. у лагеры на Поўначы памёр Іосіф Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец (нар. 6.11.1891 г. на хутары Лявонаўка каля Асіповіч). У 1923 г. закончыў Петраградзкі унівэрсытэт, з 1924 г. працаваў у БДУ, з 1927 г. быў навуковым сакратаром Камісіі па ўкладаньню гістарычнага слоўніка беларускай мовы Інбелкульта. У 1930 г. вымушаны выехаць у Саратаў, дзе працаваў ва ўнівэрсытэце і пэдінстытуце, з 1934 г. – у Арэнбургскім пэдінстытуце. 17.09.1937 г. беспадстаўна арыштаваны і асуджаны. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі і дыялекталёгіі беларускай мовы, м.ін. „Лекцыяў па гісторыі беларускай мовы. Уступ і фанэтыка” (1927).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis