This Day In History: 1934-05-19
19.05.1934 г. у Менску расстраляны Міхал Кахановіч (нар. 27.09.1882 г. у Вялікіх Луках каля Баранавіч), беларускі нацыянальны дзеяч, пэдагог. Закончыў Харкаўскі унівэрсытэт, працаваў выкладчыкам у Вільні, з 1915 г. – у Магілёве, дзе быў арганізатарам і старшынёй Магілёўскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта, рэдактарам газэты „Могилевские известия”. З 1918 г. у Вільні, быў старшынёй пэдагагічнай рады Віленскай Беларускай Гімназыі. У 1922 г. выбраны дэпутутам у Сойм, з 1926 г. у БССР працаваў рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. У 1933 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі.