This Day In History: 1931-03-19

19.03.1931 г. у Каломне Маскоўскай вобл. нар. Генадзь Кісялёў, гісторык ды літаратуразнавец. Друкаваўся з 1958 г., вывучаў перадусім перыяд паўстаньня 1863 г. на беларускіх землях. Дасьледаваў творчасьць Я. Коласа ды іншых беларускіх пісьменьнікаў. Памёр у Менску 14.11.2008 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis