This Day In History: 1895-03-19
19.03.1895 г. у Палянах на Ашмяншчыне нар. Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч. Быў адным з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі і аўтарам устаўных граматаў БНР. Быў міністрам земляробства і ўнутраных спраў БНР, членам Беларускай Вайсковай Рады. Выдаваў газэту „Грамадзянін”. З 1920 г. у Коўне, з 1922 г. – у Празе Чэшскай, дзе закончыў філасофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэта (1928), актыўна дзейнічаў сярод беларускай эміграцыі, з 1930 г. працаваў у Славянскай бібліятэцы. Памёр 25.01.1938 г., пахаваны на пратэстанцкіх могілках у Празе.