This Day In History: 1905-02-19
19.02.1905 г. у Вене памёр Якаў Наркевіч-Ёдко (нар. 8.01.1848 г. у Турыне на Меншчыне), прыродазнавец і мэдык. Закончыў Менскую гімназію, студыяваў у Маскве і Парыжы, з 1890 г. член-супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу. У 1886 г. у сваім маёнтку Наднёман стварыў мэтэаралягічную станцыю і адкрыў санаторый. Там таксама пахаваны.