This Day In History: 1890-02-19

19.02.1890 г. у Баранях Сьвянцянскага пав. нарадзіўся Казімір Сваяк (сапраўднае Кастанты Стэповіч), каталіцкі сьвятар, паэт, асьветнік. У  1909-1915 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, у 1915 г. пасьвячоны ў ксяндзы. Служыў ксяндзом у Камаях, Карыціне (1916-1918), Клюшчанах, Засьвіры. У 1924 г. выдаў зборнік вершаў „Мая ліра”, а ў 1926 г. беларускі малітоўнік „Голас душы”. Памёр 6.05.1926 г. у Вільні. Пахаваны на могілках Роса.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis