This Day In History: 1925-11-18
18.11.1925 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар газэты „Беларуская Ніва”, якая зьяўлялася прэсавым грамадзка-палітычным органам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Фактычным рэдактарам быў Янка Бабровіч. Паяўлялася 3 разы ў тыдзень, было выдадзено 35 нумароў. Зьмяшчаліся на яе старонках карэспандэнцыі зь Беласточчыны.