This Day In History: 1918-10-18

18.10.1918 г. у Віцебску памёр Уладзімір Стукаліч, гісторык і краязнавец. Нар. 28.10(9.11.)1856 г. у Якабштаце Курляндзкай губ. Гадаваўся ў Віцебску, дзе закончыў гімназыю. У гг. 1879-1883 вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага унівэрсытэта. Працаваў у казённых палатах у Слоніме, Гродне, Віцебску. У 1886 абараніў кандыдацкую дысэртацыю „Юрыдычнае становішча гарадзкіх абшчын у Заходняй Русі”. Працаваў адвакатам у Віцебску. Пісаў працы пра Аляксея Сапунова, Міколу Нікіфароўскага, выказваўся за адкрыцьцё унівэрсытэта ў Віцебску. Быў адным са стваральнікаў і членам Віцебскай вучонай архіўнай камісыі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis