This Day In History: 1807-09-18

18.09.1807 г. у Вільні памёр Францішак Смуглевіч, мастак, аўтар карцін на гістарычныя тэмы, партрэтаў, размалёвак у касьцёлах і цэрквах Беларусі (нар. 6.10.1745 г. у Варшаве). Жывапісу вучыўся ў бацькі і ў Шымана Чаховіча, у Рыме ў А. Марона і ў Акадэміі сьв. Лукі; у 1797–1807 гг. прафэсар жывапісу і малюнку ў Віленскім унівэрсытэце, дзе аформіў залу бібліятэкі. Яго вучнямі былі м. інш.: Язэп Аляшкевіч і Язэп Пешка.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis