This Day In History: 1814-04-18

18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і замчышчы на беларускіх землях. Пакінуў па сабе шмат працаў археалягічнага і краязнаўчага характару, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847). Памёр у Вільні 8.09.1873 г., пахаваны на могілках Роса.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis