This Day In History: 1979-02-18

18.02.1979 г. пам. у Менску Юрка Гаўрук, перакладчык і паэт (нар. 6.05.1905 г. у Слуцку). Закончыў Вышэйшыя літаратурна-мастацкія курсы імя Брусава, з 1925 г. працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках, з 1931 г – у Магілёўскім Пэдагагічным Інстытуце. У 1935 г. быў арыштаваны і больш за 20 гадоў працаваў на Поўначы і ва ўсходняй Сібіры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Пераклаў на беларускую мову м. ін. „Сон у летнюю ноч” У. Шэкспіра.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis