This Day In History: 1893-02-18

18.02.1893 г. у в. Малая Багацькаўка Мсьціслаўскага павету нар. Максім Гарэцкі (расстраляны 10.02.1938 г.), адзін з заснавальнікаў новай беларускай прозы, крытыкі, фальклярыст, настаўнік, нацыянальны дзеяч. Быў цяжка паранены ў І Сусьветнай вайне, вязень польскай турмы. З 1923 г. у БССР. Вывучаў і выкладаў беларускую мову і літаратуру ва ўнівэрсытэце ў Менску, працаваў у Інстытуце Беларускай культуры. Зьняволены ў 1931 г. Друкаваўся з 1912 г. у „Нашай Ніве”, драматызаваная аповесьць „Антон” (1914), раманы: „Віленскія камунары” (1932), „Камароўская хроніка” (1932), дасьледаваньні „Гісторыя беларускай літаратуры” (1920), „Хрэстаматыя беларускай літаратуры. Да 1905 г.” (1922), расійска-беларускія слоўнікі, нарысы, артыкулы. Зь верасьня 1921 г. да студзеня 1922 г. зьяўляўся  рэдактарам, друкаванага ў Вільні тыднёвіка „Беларускія Ведамасьці” (выданьне было забаронена польскімі ўладамі, за што быў зьняволены).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis