This Day In History: 1884-01-18
18.01.1884 г. у Карандах Ашмянскага павету нар. Адам Лісоўскі, беларускі ксёндз, прыхільнік беларусізацыі касьцёла ў Беларусі; з 1907 г. служыў у Магілёве, Менску, Маскве, Гарадзішчы на Піншчыне, Ігумені, Каралішчавічах і Анопалі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат. Тады і арыштаваны органамі бяспекі і асуджаны на 5 гадоў турмы. У выніку абмену палітычнымі вязьнямі выехаў у 1924 г. у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы на Піншчыне і ў Вышках. Памёр 9.10.1929 г. у Варшаве. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях на Беласточчыне.