This Day In History: 1889-12-17

17.12.1889 г. у Новым Сяле на Полаччыне нар. Даніла Васілеўскі, краязнавец, гісторык, літаратуразнавец. Закончыў Полацкую сэмінарыю і Віцебскі інстытут, настаўнічаў і збіраў фальклёр на Полаччыне. Пасьля І сусьветнай вайны працаваў ва ўстановах асьветы на Полаччыне, арганізаваў Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства, супрацоўнічаў з Інбелкультам. У 1930-1936 гг. працаваў у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Котлас, пасьля ў Варкуту. Рэабілітаваны ў 1956 г. Памёр 8.12.1963 г. у Феадосіі (Крым).

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis