This Day In History: 1883-12-17

17.12.1883 г. у Менску нар. Яўген Барычэўскі, літаратуразнавец. Вучыўся ў Бэрлінскім і Маскоўскім унівэрсытэтах (1903 – 1910). З 1922 г. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта, з 1927 – супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута Літаратуры і Мастацтва АН БССР. Аўтар прац: „Паэтыка літаратурных жанраў” (1927), „Тэорыя санета” (1927), артыкулаў пра творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага. Быў беспадстаўна рэпрэсіраваны, памёр(?) 12.09.1934 г. у Менску, пахаваны там на Вайсковых могілках.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis