This Day In History: 1893-11-17

17.11.1893 г. у Дзьвінску нар. Кастусь Езавітаў (памёр у менскай турме 23.05.1946 г.) – нацыянальна–грамадзкі дзеяч, публіцыст, настаўнік. Закончыў у 1916 г. Віцебскі Настаўніцкі Інстытут. З 1917 г. актыўна ўключыўся ў дзейнасьць па стварэньні беларускага войска. У лютым 1918 г. стаў камэндантам Менску й Менскай акругі, членам Рады БНР. З 1921 г. жыў у Рызе. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай грамадзкасьці Латвіі. Між іншым у 1923-1924 гг. быў дырэктарам Люцынскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў арыштаваны латвійскімі ўладамі. У час нямецкай акупацыі ўзначаліў Беларускае Нацыянальнае Аб’яднаньне ў Рызе. Уваходзіў у склад БЦР. У красавіку 1945 г. затрыманы савецкімі войскамі ў Бэрліне.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis