This Day In History: 1912-09-17
17.09.1912 г. у в. Пількаўшчына на Вілейшчыне нар. Максім Танк (сапр. Яўген Скурко, пам. 7.08.1985 г. у Менску), паэт і грамадзкі дзеяч. Горача ўсхваляў камунізм. Друкаваўся з 1932 г. Першыя кніжі выйшлі ў Вільні („На этапах” – 1936; „Журавінавы цьвет” – 1937), паэмы: „Нарач” (1937), „Кастусь Каліноўскі” (1938). Часта бываў на Беласточчынне.