This Day In History: 1938-06-17

17.06.1938 г. расстраляны Аркадзь Смоліч (нар. 29.09.1891 г. у Бацэвічах Клічаўскага раёна), географ і грамадзка-палітычны дзеяч. Закончыў Нова-Александрыйскі Інстытут Сельскай Гаспадаркі і Лесаводзтва ў Пулавах. У 1918 г. прымаў удзел у стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі, у яе ўрадзе быў народным сакратаром асьветы. Быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Школы, працаваў настаўнікам у Віленскай Беларускай Гімназіі, напісаў падручнік „Геаграфія Беларусі” (1919); з 1923 г. у БССР – працаваў у Інбелкульце, Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, быў старшынём Цэнтральнага Краязнаўчага Бюро Беларусі. З 1925 г. намесьнік старшыні Інбелкульта, з 1929 член Прэзыдыюма Акадэміі Навук Беларусі. У 1930 і 1937 гг. рэпрэсаваны.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis