This Day In History: 1875-03-17
17(29).03.1875 г. у Старым Корніне на Беласточчыне памёр Келясьцін Брэн (нар. У 1800(?) г. на Брэстчыне), краязнавец і збіральнік фальклёру. Вучыўся ў Жыровіцкай сэмінарыі, з 1831 г. быў сьвятаром у Кобрыне, з 1838 г. – у Старым Корніне. Аўтар працы „Мясцовае этнаграфічнае апісаньне Бельскага павета…” (1856). Пахаваны побач царквы ў Старым Корніне.