This Day In History: 1910-02-17

17.02.1910 г. у Вільні нар. Хведар Ільляшэвіч, беларускі дзеяч, гісторык празаік і паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію, гісторыю на Віленскім унівэрсытэце, настаўнічаў ў Віленскай Беларускай Гімназіі (да 1937). З 1937 г. жыў у Тапалянах на Беласточчыне, у перыяд ІІ сусьветнай вайны кіраваў Беларускім Аб’яднаньнем у Беластоку і рэдагаваў беларускую газэту „Новая Дарога”, з 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне – у Ватэнштэце. 6 лістапада 1948 г. загінуў там у аўтамабільнай катастрофе. Aўтар зборнікаў вершаў: „Веснапесьні” (1929), „Зорным шляхам” (1932), „Захварбаваныя вершы” (1936), працы пра Ядвігіна Ш.: „Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі). Жыцьцё і літаратурная творчасьць” (1933), працы пра друкарню Мамонічаў: „Drukarnia domu Mamoniczów w Wilnie (1575 – 1622)” (1938). На эміграцыі рэдагаваў літаратурны часопіс „Шляхам жыцьця” (1946-1948) і бюлетэнь „Апошнія весткі”. Пахаваны ў Галенсдорфе ў Нямеччыне.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis