This Day In History: 1893-11-16
16.11.1893 г. у Таргунах каля Докшыцаў нар. Леаніла Чарняўская, беларуская настаўніца і пісьменьніца, жонка Максіма Гарэцкага. Закончыла Марыінскае Вышэйшае Вучылішча ў Вільні. У 1911-1918 гг. працавала настаўніцай у Залесьсі на Дзісьненшчыне, 1918-1923 – у Віленскай Беларускай Гімназіі. З 1923 г. з мужам пераехала ў Менск, потым – у Горкі, у 1932 г – у Вятку. З 1947 г. жыла ў Ленінградзе, дзе памерла 26.09.1976 г. Яе найбольш вядомыя працы: „Дзяцінныя гульні” (1919), чытанка „Родны край” (1919), кнігі прозы: „Апавяданьні”, „Валуй – камісар часоў Кераншчыны”, „Падарожніца”, „Бязьдзетуха” (1930), кнігі для дзяцей: „Варка”(1928), „Кот Знайдзён” (1929), „Андрэйка” (1930) і іншыя.