This Day In History: 1888-11-16

16.11.1888 г. у в. Шурычы, Ваўкавыскага павету нар. кс. Вінцэнт Гадлеўскі (арыштаваны  гестапа 24.12.1942 г. і закатаваны) – каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. З сакавіка 1917 г. член Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Удзельнік Першага Усебеларускага Кангрэсу, член Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў беларускай хадэцыі (БХД). Прасьледаваны й некалькі разоў зьняволены польскімі ўладамі. Да 1939 г. выдавец газэты „Беларускі Фронт”. Зь верасьня 1941 г. галоўны школьны інспэктар пры Генэральным Камісарыяце Беларусі.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis