This Day In History: 1897-06-16
16.06.1897 г. у Межаве Полацкага пав. нар. Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф. Закончыў Віцебскае аддзяленьне Маскоўскага археаграфігічнага інстытута (1922), удзельнічаў у арганізаваньні архіваў у Веліжы, Оршы, Полацку, Віцебску, з 1923 г. – у Інбелкульце, з 1929 г. – у Інстытуце гісторыі АН БССР. У 1930 г. арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі ў Ніжні Ноўгарад, у 1935 г. – арыштаваны паўторна і асуджаны на 3 гады лагернага зьняволеньня. Далейшы яго лёс невядомы.