This Day In History: 1889-06-16
16.06.1889 г. у Ваўкавыску нар. Уладзімір Каліноўскі, беларускі нацыянальны дзеяч, пасол польскага сойму (1922-1923); з 1923 г. у БССР. У 1924-1925 гг. быў кіраўніком справамі і юрысконсультам у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1925-1927 гг. – на розных пасадах у ЦВК БССР, у 1927-1929 гг. – дацэнт катэдры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з газетамі і часопісамі: «Савецкае будаўніцтва», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Полымя». Праўдападобна памёр у 1940 г. у Старабельску Варашылаўградзкай вобл. (зараз Луганская вобл., Украіна).