This Day In History: 1987-12-15

15.12.1987 г. памёр у Біскупцы Рашэльскім Віктар Ярмалковіч (нар. 23.12.1917 г. у Юшках на Віленшчыне), праўнік, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдактар „Хрысьціянскай Думкі”, вязень Картуз-Бярозы ў 1939 г. У час вайны працавыаў судзьдзёй на Лідчыне. Пасьля вайны пасяліўся з жонкай Аўгіньняй ў Біскупцы Рашэльскім. У 1949 г быў арыштаваны бяспекай і вывезены ў Сібір, адкуль у 1951 г. выехаў у родную вёску. Стаў дырэктарам школы ў Старым Сяле. У 1953 г. паўторна арыштаваны і сасланы ў Вятку. Вярнуўся ў 1956 г. і ў 1957 г. выехаў з сям’ёй у Біскупец, дзе займаўся дэнтыстычнай тэхнікай і пісаў гістарычныя, краязнаўчыя і біяграфічныя нарысы. Напісаў таксама ўспаміны „На хвалях жыцьця”, апублікаваныя ў томе „Лёс аднаго пакалення” (Беласток 1996). Пісаў допісы ў „Ніву” пад псэўданімам Станулевіч.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis