This Day In History: 1878-10-15

15.10.1878 г. памёр Ігнацы Касовіч (нар. у 1808 г. на Віцебшчыне), філолаг. Закончыў Галоўную духоўную сэмінарыю Віленскага унівэрсытэта. З 1833 г. прафэсар грэцкай мовы і царкоўнага красамоўства ў грэка-каталіцкай сэмінарыі ў Жыровічах. З 1835 г. выкладаў у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназыях. З 1870 г. працаваў прафэсарам грэцкай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце. Разам з братам Каятанам склаў „Грэчэска-рускі слоўнік” (1847). 

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis