This Day In History: 1954-09-15

15.09.1954 г. у Падсьвільлі Глыбоцкага р-на памёр Язэп Драздовіч, выдатны мастак, скульптар, этнограф. Нар. 13.10.1888 г. у засьценку Пунькі Дзісенскага пав. Адыграў вялікую ролю у беларускім культурным жыцьці Заходняй Беларусі. Між іншым у 1927 г. заснаваў мастацкую студыю пры Віленскай Беларускай Гімназіі, зьбіраў экспанаты для беларускага музэя імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пахаваны ў Ліплянях.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis