This Day In History: 1862-09-15
15.09.1862 г. у Вільні памёр Уладыслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), паэт і публіцыст (нар. 29.09.1823 г. у Смольгаве Бабруйскага пав.). Жыў і пісаў у фальварку Залучча Наваградзкага пав. (1844 – 1852), потым у Барэйкаўшчыне на Віленшчыне (з 1852 г.). Пахаваны на могілках Росы.