This Day In History: 1988-08-15

15.08.1988 г. у Лембарку на Памор’і памёр Мікола Дварэцкі (літаратурны псэўданім Мікола Базылюк), беларускі паэт і дзеяч. Нарадзіўся 6.09.1903 г. у Іказьні на Браслаўшчыне, у міжваенны час дзейнічаў там у беларускім нацыянальным руху – быў старшынёй гуртка Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры ў Іказьні, старшынёй праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў ў Польшчы на Памор’і – у Лашцы, Штутаве, Румі, Лембаргу. Пісаў вершы на беларускай мове, якія публікаваў у „Ніве”. У 2005 г. стараньнямі яго сына – Юрыя Дварэцкага ў Гданьску выдадзены зборнік яго вершаў „Там і тут”.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis