This Day In History: 1858-08-15
15(27).08.1858 г. у Гродзенскай губэрні нар. Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар з 1879 г. У 1919-1920 гг. уваходзіў у склад Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны і Беларускага Нацыянальнага Камітэту, у 1919-1923 гг. быў законавучыцелем у Віленскай Беларускай Гімназіі, быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Школы, выступаў за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. Памёр 24.04.1924 г. у Вільні.