This Day In History: 1762-05-15
15.05.1762 г. у Несьвіжы памёр Міхал Казімір „Рыбанька” Радзівіл (нар. 13.06.1702 г.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэцэнат. У 1726 г. распачаў аднаўленьне замку ў Несьвіжы, збуранага швэдамі ў 1706 г., у 1750 г. аднавіў дзейнасьць Несьвіжскай друкарні і адкрыў корпус кадэтаў. Заснаваў першыя ў Беларусі мануфактуры, м. інш.: фаянсавую ў Новым Сьвержні, пэрсіярню (шаўковых паясоў) у Слуцку, і супольна з жонкай Уршуляй сарганізаваў тэатар ды музычную, вакальную і балетную школы.