This Day In History: 1900-04-15

15.04.1900 г. у вёсцы Вялікія Азяраны (каля Крынак на Сакольшчыне) нар. Уладзімір Тамашчык (архіяпіскап Васіль) – выдатны грамадзка-рэлігійны дзеяч. Выпускнік у 1934 г. аграноміі Праскае Політэхнікі. У 1941-1944 гг. актыўна дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. З 1944 г. у эміграцыі. У 1949 стаў манахам. Арганізаваў рэлігійна-грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву. Памёр 9 чэрвеня 1970 г, пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрку.

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis